12 цікавых ідэй зваротнай сувязі для актыўнай ацэнкі

Сайт edutopia.org прапануе некалькі ідэй для праверкі разумення вучнямі пройдзенага матэрыялу.
Аўтары ўпэўнены, гэтыя ідэі хуткага атрымання зваротнай сувязі будуць карыснымі як ветэранам актыўнай ацэнкі, так і навічкам.
 
1) Паметка ў журнал (дзённік)
Занатуй 5 найбольш цікавых, дыскусійных, неадназначных ці рэзанансных ідэй, якія ты знайшоў у прачытаным. Уключы нумары старонак і кароткае апісанне твайго выбару.
 
2) Пост у Твітэр
Апішы змест ______ у 140 сімвалах.
 
3) Рэклама
Ствары рэкламу з выявай і тэкстам для вывучанай тэмы.
 
4) Белы верш
Запішы 10 ключавых слоў для дадзенага тэксту (тэмы)
Складзі вольны (белы) верш з гэтымі словамі
Перадай кароткі змест (рэзюмэ) прачытанага, заснаваны на гэтых 10 словах.
 
5) Параўноўвай і супрацьстаўляй
Вызнач тэорыю ці ідэю, якую дае аўтар.
Затым сфармулюй супрацьлеглую ідэю.
Што агульнага і якія адрозненні паміж гэтымі ідэямі?
 
6) Ліст меркаванняў
Запішы свае думкі (меркаванні) пра прачытанае ў левай частцы аркуша паперы, а справа пералічы пацверджанні сваіх думак.
 
7) Бія-паэма (Біяграфічная паэма)
радок 1) 3 прыметнікі, якія характарызуюць асобу
радок 2) 1 важны стасунак
радок 3) 2 рэчы, якія гэта асоба любіць
радок 4) 3 пачуцці, якія гэта асоба перажывае
радок 5) 3 страхі, якія асоба мае
радок 6) 2 рэчы, якія асоба хацела б перажыць (мець, убачыць)
 
8) Хопіць спаць!
Заданне вучням выказацца наконт пройдзенага ўрока перад класам
 
9) Тэсціроўка памылак
Настаўнік дае няправільнае выказванне па тэме ўрока, а вучні тлумачаць, чаму яны пагаджаюцца ці не.
 
10) Топ-10
Апішыце ключавыя ідэі, факты, высновы, паняцці з гумарам.
 
11) Класны ТED-talk
Ток-шоў у класе. Падрыхтуйце папулярную прамову на 5 хвілін, каб зацікавіць тэмай урока.
 
12) 3-2-1
Запішыце:
3 новыя факты, пра якія я даведаўся
2 цікавосткі
1 пытанне, якое засталося.
Больш ідэй зваротнай сувязі тут: http://www.edutopia.org/blog/dipsticks-to-check-for-understanding-todd-finley

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Увядзіце лічбу: