У газеце “Аргументы і факты” 6 студзеня 2015 г. з’явілася інтэрвью са Святланай Мацулевіч, настаўніцай пачатковых класаў СШ№3 Глыбокага. У 2014 г. яна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” у намінацыі “Пачатковыя класы”. Гэта і стала нагодай для сустрэчы з журналістам “АіФ”. Мы віншуем спадарыню Святлану з перамогай і радыя, што калега ўжо некалькі год працуе па методыцы Актыўная ацэнка.